Главная > Беларускамоўны чацвер > Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы

15 лістапада Магілёўская абласная бібліятэка запрасіла вучняў 9-11 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» на літаратурныя чытанні кнігі Юстэйна Гардэра «Свет Сафіі» у межах міжнароднага праекта «Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы».

Кожны год у краінах Паўночнай Еўропы праводзіцца «Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы». Традыцыйна ён праходзіць у форме чытання трох кніг, адабраных у адпаведнасці з трыма мэтавымі групамі: дзіцячай, падлеткавай і дарослай. У Беларусі праект рэалізуецца з 2015 года. За гэты час удзел у ім прынялі самыя розныя ўстановы па ўсёй рэспубліцы.

У 2019 годзе «Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы» праходзіць з 11 па 17 лістапада. Для чытання прапанаваны тры класічныя скандынаўскія кнігі: аповесць-казка «Пэпі Доўгая панчоха» шведскай пісьменніцы А. Ліндгрэн, раман «Свет Сафіі» нарвежскага аўтара Ю. Гардэра і аповесць»Пір Бабеты» дацкай пісьменніцы К. Бліксен.

Вядучая расказала дзецям аб скандынаўскай літаратуры, аб самых вядомых нарвежскіх, шведскіх і дацкіх пісьменнікаў, пасля чаго запрасіла ўсіх прысутных далучыцца да праекту. Навучэнцы прачыталі ўслых частку першай главы рамана «Свет Сафіі» на беларускай мове, пасля чаго паглядзелі фрагмент аднайменнага фільма на нарвежскім мове з рускімі субтытрамі. Па выніках літаратурных чытанняў быў вызначаны лепшы чытальнік — вучань 9″А» класа Пікас Мікіта. Дыплом пераможцу ўручыла намеснік дырэктара бібліятэкі Вольга Аляксандраўна Чумакова. У заключэнне яна яшчэ раз нагадала хлопцам пра важнасць чытання кніг, бо чытанне не толькі развівае разумовыя здольнасці, але і ўзбагачае слоўнікавы запас, павышае пісьменнасць і якасць прамовы, робячы чалавека цікавым для зносін.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.