Главная > Беларускамоўны чацвер > святочны кірмаш

святочны кірмаш

Напярэдадні Дня Роднай мовы наша школа стала сапраўдным цэнтрам беларускай культуры! Вучні з радасцю прынялі ўдзел у святочным кірмашы, пагрузіліся ў атмасферу традыцый і паказалі свае таленты.
На кірмашы гучала беларуская музыка, праводзіліся цікавыя віктарыны і забаўныя гульні. Асаблівай папулярнасцю карысталіся прысмакі, зробленыя рукамі нашых вучняў – духмяныя бліны, смачныя пірагі і іншыя ласункі.
Сабраныя на кірмашы сродкі, вучні вырашылі перадаць арганізацыі «Добрае сэрца», каб дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Свята паказала, як моцна нашы вучні любяць і шануюць сваю родную мову і культуру!